BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускі праект Śałony Vožyk прэзентаваў песню Navošta

Кампазіцыя, якая мае візуальную падтрымку, закранае беларускія пратэстныя падзеі 2020-га года.

Фота: скрыншот з відэа

Распавядае артыст:

-Трэк нарадзіўся яшчэ ў 2021 годзе. Трэк напісаны менавіта пра падзеі 2020 года ў Беларусі. Песню я цалкам напісаў, калі паехаў у Гародню, дзе я нарадзіўся, да маткі. І калі пабачыў, колькі людзей з майго роднага горада выехала за межы, эмігравала, менавіта тады і нарадзіўся гэты твор.

“Паколькі я яшчэ не вельмі добра ведаю беларускую мову, я звярнуўся да Алеся Дзянісава, які і адрэдагаваў тэкст”, – дадаў музыка.

Паслухаць трэк цалкам цяпер можна на музычных пляцоўках у інтэрнэце: https://album.link/navosta

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя