
Сваю дзейнасць у Познані працягвае ініцыятыва „Беларускі размоўны клуб“. Сустрэчы збіраюць да дзесяці ўдзельнікаў — і гэта максімальная аптымальныя колькасць для дыскусій на беларускай мове, — пра бягучыя справы распавяла адна з арганізатараў Ала Вайтулевіч:
— У нас адбылася вельмі цёплая, цудоўная сустрэча, якую мы назвалі „Інтэлектуальны карпаратыў“, дзе мы сустракаліся і на размоўным клубе, і на літаратурным клубе разам. І падводзілі нейкія вынікі году, абмяркоўвалі, што ў нас адбылося, што мы плануем на наступны год.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Асноўнае правіла клубу — размаўляць можна толькі па-беларуску. „Не важна, які ўзровень вы маеце на старце, важна жаданне і ўпартасць!“ — такі дэвіз ініцыятывы.
Беларускае Радыё Рацыя






