Беларускі рэгі-гурт Botanic Project упершыню ў эміграцыі выступіць у Варшаве ў поўным электрычным складзе. Гасцей чакаюць як даўно вядомыя кампазіцыі, так і свежыя – з будучага альбому.

Пра падзею, якая адбудзецца 10 лістапада, распавядае ўдзельнік бэнду Клім Малажавы.
-Шэсць чалавек на сцэне, даволі вялікі клуб. Для нас штосьці новае, вельмі цікавы канцэрт. Будзе каля 30 песень.
Імпрэза пройдзе на пляцоўцы VooDoo Club. (Aleja Prymasa Tysiąclecia 48A, Warszawa). Дзверы адчыняцца ў 19:00, пачатак канцэрту – у 20:00.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






