Беларускі рэгі-гурт Botanic Project зладзіць у Варшаве святочны канцэрт. Імпрэза будзе прымеркаваная да народзін удзельніка калектыву Кліма Малажавага – яму споўніцца 40 гадоў.
Распавядае артыст:
– Кажуць, што сорак гадоў не адзначаюць, але мы вырашылі наадварот – адзначыць з маштабам. Размаўляў з некаторымі вядомымі беларускімі артыстамі, прасілі не называць прозвішчы, імёны і групы, каб гэта было сюрпрызам. Прыдуць спецыяльныя госці, будуць спяваць з намі, будзем іграць з вельмі цікавым барабаншчыкам, бо наш Сашка (барабаншчык) зараз у туры па Паўночнай Амерыцы ў групе металавай.
Канцэрт пройдзе ў клубе Scena Chmielna 14 снежня.
Беларускае Радыё Рацыя