BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускі рэгі-музыка Клім Малажавы выступіў у Варшаве

Беларускі рэгі-музыка Клім Малажавы выступіў у Варшаве. Музыка зайграў не толькі аўтарскія кампазіцыі, але і каверы на песні іншых творцаў, часам – нечаканыя для публікі.

Распавядае артыст:

Імкнуся не грузіць толькі сваёй творчасцю, імкнуся знаходзіць штосьці цікавае для мяне і іграць. Прагучалі песні нават савецкага рэгі. І нейкія замежныя хіты, канешне, Боба Марлі.

РР: Пра скрыпку-лісу распавядзіце, калі ласка.

Гэта гісторыя з дзяцінства. Калі я быў маленькі, мы ездзілі з бацькам у вёску да бабуль і ён ставіў Саруханава. І ў мяне засталося з дзяцінства гэтае скрыпка-ліса. Такая песня, там даволі глыбокі тэкст. Яна мне запала і я яе іграю, запала з дзяцінства.

Клім Малажавы – удзельнік гурта Botanic Project. Поўным складам калектыў дасць вялікі канцэрт у Варшаве 11 кастрычніка – гэтай імпрэзай бэнд адзначыць свае народзіны.

Цалкам матэрыял:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя