Два канцэрты ўжо адбыліся: яны прайшлі ў Беластоку і Варшаве. Наперадзе – выступы ў Познані і Кракаве (18 і 19 красавіка адпаведна). Кампанію артысту на падзеях складаюць рэперы “Ваш добры сусед”, Nadzedzeya, Skidan, navalach.

“Я даўно марыў стварыць такое кам’юніці”, – распавёў нашаму радыё Дзяніс Мандзік.
-Я – як артыст, заўжды выступаў сам, калі толькі пачынаў выступаць. Але заўсёды марыў пра тое, каб у мяне была нейкая каманда людзей, з якімі мы маглі б рушыць, – творчых, маладых, зараджаных. Таму што пачынаў я рабіць музыку сем гадоў таму, і ў беларускім рэпе існавалі музыкі, але ў асноўным гэта былі старэнькія рабяткі. І не было ніколі маладых, такіх жа зараджаных, можа трошкі рэзкіх, якія робяць новы гук. Мне заўсёды хацелася знайсці такіх людзей.
Тур прысвечаны прэзентацыі новага альбома Дзяніса Мандзіка. Рэліз мае назву “М.”.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






