BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускі рок-гурт «PyLai» пачынае свой тур

Беларускі рок-гурт «PyLai» сёння, 24 красавіка, распачынае свой тур. Першы канцэрт адбудзецца ў Вільні, заўтра калектыў выступіць у Беластоку, у суботу – у Варшаве.

Пра праграму распавядае удзельнік бэнду Рыгор Лайкоў:

– Праграма плануецца акустычная. Гэта будуць, канешне, нашыя старыя песні, якія нават да гэтай пары не запісаныя. Гэта будуць хіты, канешне, і будзе некалькі песень каверы, але з зусім асабістым прачытаннем. То бок, гэта будуць каверы, якія ты даўно не чуў.

Нагадаем, цяпер удзельнікі «PyLai» жывуць у Грузіі і Літве.

Сярод апошніх найбольш вядомых кампазіцый – «Мафія», «Женщины не гуляют» і іншыя.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя