Спектакль адбудзецца ў Беластоку 24 кастрычніка ў Nie Teatr (ul. Henryka Sienkiewicza 4).

Монаспектакль Зоі Белахвосцік пра станаўленне Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы з 1920 года.
Гэта шчыры аповед пра асабісты жыццёвы шлях, пра гісторыю тэатральнай дынастыі, пра падзеі ў Беларусі, якія жорстка адбіваліся на лёсе Купалаўскага тэатра і Купалаўцаў.
Гэта праўдзівая гісторыя, напісаная жыццём.
Сцэнар, які даводзіцца пражываць па-сапраўднаму, сумленна і з гонарам.
У ролях: Зоя Белахвосцік
Рэжысёр: Аляксандр Гарцуеў
Спектакль ідзе на беларускай мове (без польскіх субцітраў). Квіткі можна набыць па спасылцы.