Ад 22 да 25 лютага ў Вільні працуе Кніжны кірмаш. Сёлета там арганізаваны і адмысловы беларускі стэнд: парупілася жаночае выдавецтва «Пфляўмбаўм».
Дата: з 22 па 25 лютага. Час: чц — з 10.00 да 19.00, пт і сб — з 10.00 да 21.00, нд — з 10.00 да 17.00 (час мясцовы). Месца: LITEXPO, Laisvės pr. 5, Вільня.
На стэндзе таксама ёсць кнігі выдавецтва «Янушкевіч».
Нумар стэнда — 5.А11А.
Квіткі на кірмаш коштам 7 еўра можна набыць па спасылцы.