BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускі святар з Таронта напісаў кнігу «Праваслаўная царква Беларусі: шлях да аўтакефаліі»

Беларускі святар, які жыве ў Таронта, Вячаслаў Кучук напісаў і выдаў кнігу «Праваслаўная царква Беларусі: шлях да аўтакефаліі».

«У ёй я закранаю шмат цікавых момантаў», – распавёў аўтар.

– Нашая царква мае багатую, шматгадовую гісторыю. Царква гэта скрыжаль нацыі. Пачынаюцца такія словы, што Ленін прыдумаў Беларусь і Украіну, Сталін стварыў Польшчу і гэтак далей. У кнізе паказваецца, з часоў Полацкага княства, Старажытнай Русі пра праваслаўную царкву, і асобныя нашыя традыцыі, пра кіева-літоўскую мітраполію.

Акрамя таго, у кнізе аўтар распавядае пра царкву ў Беларускай дыяспары.
Наклад кнігі – 200 асобнікаў.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя