BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускія акцёры запрашаюць на двухдзённы “СкачОК” у Беластоку

12–13 красавіка ў Беластоку адбудзецца двухдзённы майстар-клас «СкачОК», прысвечаны псіхалагічнай разгрузцы праз тэатральныя тэхнікі.

Кажа адзін з вядоўцаў, акцёр і рэжысёр Васіль Калач:

– Назва «СкачОК» ад слова скочыць, каб скочыць на новы ўзровень асэнсавання. Гэта вельмі цікавы праект унясення тэатральных практык у сваё паўсядзённае жыццё ў якасці тэрапіі, у якасці падмурку, для падтрымання свайго здароўя як псіхічнага, так і фізічнага. Я адказваю за частку “Сцэнічны рух”, гэта як актор рухаецца на сцэне, а наогул можа выкарыстоўвацца ў паўсядзённым жыцці як разагрэўка, як ранішняя зарадка.

Сярод выкладчыкаў двухдзённага майстар-класа «СкачОК» у Беластоку – Настасся Суханосік, Кацярына Еўдакімава, Аляксандр Енджэеўскі, Кацярына Перулкова і сам Васіль Калач. Пасля анлайн-рэгістрацыі удзельнікам будзе высланы падрабязны план мерапрыемства.

Уваход вольны, але неабходная рэгістрацыя.

Вас чакае:

  • Акцёрскія тэхнікі, якія раскрываюць натуральнасць і свабоду выказвання
  •  Практыкаванні на зняцце эмацыйнага напружання
  •  Праца з целам і голасам для ўпэўненага самавыяўлення
  •  Імправізацыя і сцэнічная практыка
  •  Атмасфера падтрымкі і натхнення
  •  Арт-тэрапія з мастачкай пад чароўныя гукі

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ЦБК і з архіву В.Калача