BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускія гісторыкі ў выгнанні абмеркавалі вынікі даследаванняў і акрэслілі планы

Беларускія гісторыкі ў выгнанні сабраліся ў Музеі Вольнай Беларусі Варшавы для прэзентацыі і абмеркавання вынікаў даследавання ў межах праекта «Будучыня гістарычных даследаванняў у Беларусі: распрацоўка механізмаў для захавання і развіцця». Гэта неабходна для таго, каб аб´яднаць гісторыкаў у выгнанні для захавання гісторыі як навукі з уплывам на беларускае грамадства, гаворыць Ігар Станкевіч, дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі:

– Мы спрабуем неяк самі ўстаяць, але пахваліцца пакуль няма чым. Кожны пакуль ратуецца самастойна. Сітуацыя значна пагаршаецца. Мы гэта бачым. І ў Беларусі колькасць даследаванняў скарачаецца. І тэматыка разгортваецца ў бок ідэалагізацыі. Гэта палітыка той ідэалагічнай працы. Гэта ўжо не зусім гісторыя.

Паводле Ігара Станкевіча, для захавання супольнасці гісторыкаў-даследчыкаў сустрэчы і абмеркаванні бягучых момантаў у будучым працягнуцца.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя