BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускія гурты Atesta I Sož дадуць супольны канцэрт

Беларускія гурты Atesta I Sož дадуць супольны канцэрт. Імпрэза пройдзе 20 снежня ў Варшаве ў клубе Beer Station Praga.

Чаго чакаць ад мерапрыемства, распавядае вакалістка калектыву Atesta Уля Паўловіч:

– Мы падрыхтавалі такія трохі калядныя сэты, трохі сэты з такой невялічкай прэзентацыяй, што будзе ў новым альбоме. Але гэта такі флёр новага альбому, таму гучна казаць пра гэта не будзем. І ў прынцыпе падрыхтавалі вельмі такую сяброўскую атмасферу, таму вось гэтага і будзем чакаць. Напэўна, усё як звыкла на канцэртах Atesta – нейкія такія эмоцыі, сяброўства, утульнасць. Таму гэта нельга прапускаць.


На наступны дзень пасля канцэрту ў Варшаве гурты выступяць у Лодзі ў клубе Jesteśmy.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:


Беларускае Радыё Рацыя