BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускія імпрэзы ў Любліне

Сустрэчы з пісьменнікамі, паседжанні літаратурнага клубу, падрыхтоўка да “Ночы расстраляных паэтаў”, канцэрты ў выкананні беларускіх гуртоў, лекцыя на тэму Курапатаў, сумесныя малітвы. Усе гэтыя мерапрыемствы аб’ядналі за апошні час некалькі дзясяткаў беларусаў – сталых наведвальнікаў імпрэзаў на Любліншчыне, – распавёў актывіст Люблінскай дыяспары Юрась Загорскі:

– У прынцыпе, мне ўсё цікава. Больш, напэўна, культурныя рэчы, таму што хочацца схадзіць куды-небудзь, правесці час, пабачыць сяброў беларусаў. Напрыклад, да нас прыязджаюць у Люблін з канцэртамі беларускія гурты, былі NaviBand, зноў чакаем у лістападзе. І іншыя гурты. Выступ нядаўна быў  АйЦі Барады, гэта такі спікер і блогер, ён па-беларуску папулярызуе інфармацыйныя тэхналогіі.

Люблін
Люблін

Юрась Загорскі дадаў, што таксама ў Любліне адбываецца чытанне Бібліі па-беларуску, тут дзейнічае біблійны клуб “Радзівіл” (Swiętokrzyska 19a, царква  “Божае святло”).

“Мы разглядаем гістарычны кантэкст, задаем пытанні да тэксту і шукаем адказы ў цудоўнай кампаніі беларускіх інтэлектуалаў,” – гавораць арганізатары.

Адрас: Krakowskie Przedmieście 39b, 20-002 Lublin

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя