BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускія Калядкі ў Быдгашчы

Беларусы Куява-Паморскага ваяводства Польшчы зладзілі для сваіх дзетак Калядкі. Як адбылося гэтае свята распавядае адзін з арганізатараў Вітольд Яроцкі:

— Зрабілі калядкі для дзяцей і дарослых — невялічкая калядная імпрэза, дзе людзі спявалі калядныя песні пад гітару.

Вітольд Яроцкі канстатуе, што на свяце было амаль паўсотні мясцовых беларусаў:

— У гэтай імпрэзе брала ўдзел ля 50 чалавек. Шмат сем’яў адмовілася, бо шмат дзяцей пахварэлі, камусь змену дадатковую паставілі. Гэта было, на жаль, увечары пятніцы, то з працы адпрасіцца.

Беларусам Быдгашча таксама ўдалося арганізаваць сваім дзеткам адмысловыя падарункі. Гэта былі гульні і беларускія кнігі, якія набылі дзякуючы спонсарам і мецэнатам.

Беларускае Радыё Рацыя