BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Беларускія калыханкі” ў падарунак для дзетак

Выдавецтва Studio Magenta прапануе набыць беларускую дзіцячую літаратуру ў падарунак да Калядаў дзецям. Таксама ў іх шмат цікавых кніг і для дарослых.

Уладзімір Міхневіч

Паводле прадстаўніка выдавецтва Studio Magenta Уладзіміра Міхневіча, найбольшай папулярнасцю падчас кірмашоў і розных беларускіх імпрэзаў у іх карыстаецца дзіцячая літаратура, спеўнікі, “Экспэдыцыя Вацлава Ластоўкага 1928 году. Захаваная спадчына” ды іншае.

Сам Уладзімір Міхневіч раіць набываць адну з самых цікавых кніг пад назвай “Беларускія калыханкі”:

– “Беларускія калыханкі” спалучаюць у сабе фенаменальныя ілюстрацыі, якія бацькі могуць чытаць як вершы, нават не маючы музычнага слыху. У дадатак яны акрамя кірыліцай, напісаныя лацініцай. А тыя, хто музычна адукаваныя, могуць спяваць па нотах, гэта вельмі простыя мелодыі. І кожная песня мае QR-код, па якім можна паслухаць як гэтая калыханка магла б гучаць і выконвалася.

Як кажа Уладзімір Міхневіч, яны прадаюць кнігі розных выдавецтваў. Перад надыходзячымі каляднымі і навагоднімі святамі ў іх можна таксама ў падарунак набыць і “Калядны спеўнік”, у яго ўваходзяць як калядныя песні, так і песні, якімі суправаджаліся традыцыйныя беларускія каляндарныя святы.

Цалкам матэрыял:

Кнігі выдавецтва Studio Magenta 

Беларускае Радыё Рацыя