BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускія кнігі на Варшаўскім гістарычным кірмашы

У Варшаве з 27 да 30 лістапада працуе кірмаш гістарычнай кнігі. Беларускія выданні тут таксама можна набыць – на стэндзе № 75.

Распавядае кіраўнік фонду “Kamunikat.org”, які таксама далучыўся да імпрэзы, Яраслаў Іванюк:

– У асноўным на гэтым кірмашы прадстаўлены гістарычныя кнігі, калі гаварыць пра польскіх выдаўцоў, але беларускія выдаўцы традыцыйна прывозяць на гэты кірмаш усю сваю прадукцыю. Тут ёсць і дзіцячыя кнігі, ёсць вядома і гістарычныя, але таксама мастацкая літаратура. У асноўным гэта кнігі, якія выйшлі па-за межамі Беларусі ў эміграцыі.

Акрамя таго, на падзеі можна купіць і беларускі мерч: ад тэматычных торбаў і паясоў да значкоў і налепак.
Падзея ладзіцца ў Каралеўскім замку (plac Zamkowy 4) з 10:00 да 18:00.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя