Вольга Пашковіч, беларуска з Глыбокага якая тры гады таму вымушана пакінула Радзіму, зрабіла калекцыю лялек у нацыянальным стылі.
«Гэта ўжо другая выстава», гаворыць Вольга Пашковіч:
– Прайшла выстава ў беларускай прасторы «робім разам», і адна з наведвальніц купіла ляльку. Пахвалілася сваёй сяброўцы якая жыве ў Вялікабрытаніі, і тая прапанавала арганізаваць выставу там. Такім чынам мае лялечкі трапілі туды, пакуль без мяне.
Паводле Вольгі Пашковіч, лялькі яна пачала рабіць ужо ў Польшчы. У Беларусі збірала матэр´ялы, тэма нацыянальнай традыцыі ў ляльках была адным з пунктаў яе дысертацыі, нават паспела паўдзельнічаць у майстар-класах.
Беларускае Радыё Рацыя