“Для мяне гэта не толькі агульнае свята, але і асабістае”, – распавёў удзельнік гурта Lity Taler Дзяніс Шматко:
– Для мяне дзень дудара вельмі доўгі час быў днём народзінаў. Так выйшла, што 10 сакавіка ў мяне дзень народзінаў. Не так даўно, можа быць гады 3-4 таму я даведаўся, што 10 сакавіка – гэта міжнародны дзень дудара. Ёсць суполка актыўных людзей, якія гэта свята прыдумалі. Літаральна ў гэтыя выходныя ў Балгарыі адбываецца досыць вялікі фэст, куды з’язджаюцца дудары з усяго свету і дзеляцца досведам і граюць разам нейкія калабарацыі прыдумляюць. Частка нашых хлопцаў з дударскай школы паехалі туды.
“Цяпер чакаем вяртання нашых музыкаў, каб таксама ўзбагаціцца досведам”, – зазначыў Дзяніс Шматко.
Пачуць творчасць беларускіх дудароў жыўцом можна будзе на канцэрце да Дня Волі, які адбудзецца ў Варшаве 24-га сакавіка.
Беларускае Радыё Рацыя