BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускія музыкі прысвяцілі кампазіцыю Аляксандру Кулінковічу

У гадавіну смерці лідара гурта Neuro Dubel Аляксадра Кулінковіча гурт Kurwadziki і Аляксандр Памідораў прэзентуюць сумесную кампазіцыю, прысвечаную рок-артысту.

Распавядае вакаліст бэнду Kurwadziki Антон Сіроцін:

– Песня называецца “Харон” з аднаго боку, а з другога боку “Там сустрэнуць”. Яна блюзавая. Блюз – гэта калі добраму чалавеку сумна. То бок яна не вясёлая, але яна і не нудотная. Гэта не рэквіем нейкі, гэта такая добрая, блюзавая цвёрдая песня, жыццесцвярджальная, я б сказаў. Нават калі людзі сыходзяць, творчасць застаецца.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Акрамя таго, на наступным тыдні гурт Kurwadziki прэзентуе дэбютны EP і ўжо 10-га жніўня зладзіць вялікі канцэрт у варшаўскім клубе Scena Chmielna.

YouTube player

Беларускае Радыё Рацыя