
Аквалерыя:
— Спявайце, размаўляйце па-беларуску, сустракайце вясну і сонейка з песнямі.

AnaMova:
— Правядзіце гэты дзень правядзіце са сваімі блізкімі, любымі. Або фізічна, або анлайн. Ані на што іншае не зважайце, проста будзьце ў гэтым моманце — усё будзе добра.

ATESTA:
— Вельмі цёплае свята. Віншую і зычу, каб усё было добра, усё было супер.

BN:
— Зычу, каб вера заўжды жыла ў вашых сэрцах, бо толькі вера робіць нас дабрэйшымі, мудрэйшымі, чалавечымі. Кахайце і будзьце каханымі. Беражыце сябе і сваіх блізкіх, яднайцеся.

Кацярына Ваданосава:
— Праўда, справядлівасць, святло, дабро яны заўжды мацнейшыя за цемру. І Вялікдзень няхай будзе памагаць у гэтым памагаць. Са святам, віншую вас. Усяго найлепшага.

Lity Taler:
— У мяне гэтае святла заўсёды асацыюецца з цеплынёй, з домам. На жаль, пакуль я не магу адсвяткаваць яго паўнавартасна, як бы мне хацелася. Але, спадзяюся, што ў вас такая мажлівасць ёсць.

РСП:
— Рабіце такія маленькія цуды, сустракайцеся адны з адным у гэтыя святочныя дні, любіце адны адных, падтрымлівайце і паважайце. З Вялікаднем вас.

Relikt:
— Зычу вам правесці святла разам з роднымі блізкімі, якіх даўно хацелі пабачыць, атрымаць самыя цёплыя і станоўчыя эмоцыі, зарадзіцца гэтай цеплынёй, каб перадаваць яе іншым навокал.

RODVALOTH:
— Я зычу кожнаму беларусу адчуць прамень цеплыні, надзеі і здзяйсненне мараў у гэтыя Велікодныя святы. Сабрацца са сваімі людзьмі, сваёю сям’ёю, сваімі блізкімі, роднымі. Віншую вас усіх, мае шаноўныя беларусы.

Sumarok:
— Няхай у вашым жыцці будзе паболей узнёсласці, паболей святла, паболей дабрыні, як мага больш цудоўных людзей. Са святам вас, сябры.

Яўген Курыльчык:
— Зычу, каб вы маглі пабачыцца са сваімі роднымі, правесці не толькі гэты дзень. Хай у вас будзе шчаслівы дзень, год і жыццё. Са святам.

znak stop:
— Зычу, каб нашая Беларусь жыла і сваю моц брала ў непадзельнасці. Са святам, сябры. Хрыстос уваскрос, сапраўды ўваскрос.
Беларускае Радыё Рацыя