
Беларускі музыка Лявон Вольскі:
–Дарагія сяброўкі і шаноўныя сябры! Ад усяго сэрца віншую вас з Калядамі і Новым годам! І зычу ўсім у гэтым Новым 2025 годзе ўраўнаважанасці, упэўненсці ў заўтрашнім дні і рашучасці. Я ўпэўнены, што гэта нам усім спатрэбіцца.

Ігар Палынскі і гурт Sumarok:
–Мы самі – гэта наш галоўны рэсурс, які трэба цаніць і шанаваць, для таго, каб пасярод шалёнага сусвету заставацца жывым чалавекам і мець стваральныя сілы. Менавіта гэтага я вам жадаю. З Калядамі і надыходзячым Новым годам! Любові і моцы!

Дзяніс Тарасенка і гурт “Разбітае сэрца пацана”:
–Шчыра віншуем слухачоў Радыё Рацыя з Калядамі і надыходзячым Новым годам! Усім жадаю ўсё паспець, хто хварэе – не хварэць, хто сумуе – весяліцца, кінуць піць, альбо напіцца, хто бяднейшы – багацець, хто старэйшы – маладзець, хто самотны – быць у пары, хто нясталы – пасталець!..

Беластоцкі музычны клуб, гурт Kurwadziki і гурт «Vse Crazy»:
–Шаноўныя коцікі-беларусы! Віншуем вас з Калядамі і Новым годам! Захоўвайце сваё, беражыце адзін аднаго і хадзіце на канцэрты, канешне. Да сустрэчы ў новым годзе!

Алесь Лютыч і гурт B:N:
–Ад свайго сэрца шчыра віншую вас усіх з Калядамі і Новым годам! Жадаю вам, каб гэтыя святочныя моманты прынеслі вам шмат натхнення, радасці ды гармоніі на душы. Няхай кожны дзень будзе насычаны пазітывам, аптымізмам і шчаслівымі імгненнямі!

Аквалерыя:
–Я віншую вас усіх з Калядамі і надыходзячым Новым годам! Жадаю дабрыні і цеплыні. І кахання. І няхай нашыя мары здзяйсняюцца. І 2025 год нам прынясе добрыя навіны!
Беларускае Радыё Рацыя






