
Там пройдзе цырымонія ўручэння беларускай незалежнай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас». Пераможцаў вызначала журы з 16 кінакрытыкаў. У доўгі спіс «Чырвонага верасу» ўвайшлі 70 дакументальных, ігравых і анімацыйных фільмаў. А ў кароткім спісе па тры работы ў 13-ці намінацыях. І гэта вартыя беларускія працы, кажа сябра журы кінапрэміі – Алена Сойка:
— Сярод усіх кінакрытыкаў, якія бралі ўдзел у праглядзе фільмаў, я думаю, кожны з нас разоў 10-15 за час працы сутыкаўся з пытаннем, а што там паглядзець? Мне здаецца, спіс кароткі, як і доўгі, так, уласна, адказ на пытанне, так што паглядзець сапраўды ёсць што, і калі людзям цікава, то яны сапраўды знойдуць, а не будуць вечна пакутаваць аб тым, што глядзець няма чаго. Насамрэч, так, глядзець ёсць што.
Сёлета ўручэнне прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас» пройдзе ў рамках Еўрапейскага кінарынку Берлінскага міжнароднага кінафестывалю 17 лютага. Гэта незалежная прэмія, якую заснавалі беларускія кінакрытыкі ў творчай эміграцыі пасля 2020 года.
Беларускае Радыё Рацыя






