BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускія рэканструктары на IV Парадзе Браніцкіх

Сотні людзей прыйшлі на Рынак Касцюшкі ў Беластоку, дзе адбыўся IV Парад Браніцкіх. У праграме мерапрыемства былі: касцёльная літургія, парад, паказ гусарыі і татарскай конніцы ды ўрачысты прыём караля Яна ІІІ Сабескага.

У імпрэзе таксама ўзялі ўдзел прадстаўнікі беларускага клубу гістарычнай рэканструкцыі “Invictus 1863”, удзельнікі якога займаюцца рэканструкцыяй не толькі перыяду антырасейскага паўстання 1863-1864 гг.

Кажа кіраўнік клубу гістарычнай рэканструкцыі “Invictus 1863” Васіль Калач:

– Гістарычная рэканструкцыя – гэта выдатны спосаб прадставіць беларускую культуры і павестку ў польскім асяроддзі. Менавіта супраца з людзьмі, якія прасоўваюць гісторыю тут у Польшчы, як захапленне, магчымасць прапанаваць гэтым людзям наш наратыў, гэта важны аспект супрацы. Мяне вельмі цешыць, што гэта атрымліваецца. Сам факт запрашэння беларускага клубу, які перадусім займаецца іншай эпохай, вельмі важны.

Мерапрыемства было прысвечана ўдзелу падляшскіх войскаў у адной з найважнейшых бітваў у гісторыі Еўропы – бітве пад Венай, якая адбылася 12 верасня 1683 года. Стэфан Мікалай Браніцкі быў сынам Яна Клеменса Браніцкага. Ён выставіў у гэтай бітве ўласную гусарскую харугву, якая налічвала 120 жаўнераў, сярод якіх былі і продкі беларусаў.

Беларускае Радыё Рацыя