
“Сумны суп” паводле казкі Вольгі Гапеевай ды “Чорт і бабы” паводле п’есы Францішка Аляхновіча – гэтыя спектаклі, у аўторак 18 чэрвеня, змаглі паглядзець жыхары Бельска Падляшскага ў Непублічнай школе №1 імя архіепіскапа Лукаша Война-Ясенецкага.
З сімвалічных квіткоў збіраліся сродкі на падтрымку Марціна Мацеюка з Бельска-Падляшскага, у якога дыягнаставана СМА (спінальная мышачная атрафія).
Спектаклі адметныя тым, што яны на беларускай мове, а выступаюць юныя акторы школьнага тэатральнага гуртка. Кажа рэжысёрка спектакляў, аторка з тэатру “Чрэво” Яанна Троц:
– Па-беларуску гэты ўзровень складнасці трохі вышэйшы, няма пра што казаць. Сёння людзе не карыстаюцца беларускай мовай штодзень, таму мы хочам карыстацца ёй у тэытры.
Спектаклі ладзяць супольна фонд “Яны – гэта мы” і тэатр “Чрэво” у межах праекту “Беларускія вячоркі” пры фінансавай падтрымцы Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства.
19-га чэрвеня а 19-й гадзіне ў Бельскім доме культуры адбудзецца перадпрэм’ерны паказ спектаклю “Добры дзень Яраслаў Васілевіч” – паводле сцэнара і ў рэжысуры Яанны Троц.
Спектакль прысвечаны Яраславу Кастыцэвічу і створаны на падставе ўспамінаў жыхароў Бельска. Акторамі выступяць вучні Бельскага белліцэя і бельскай “Тройкі”.
Беларускае Радыё Рацыя






