BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускія строі ад Кацярыны Ваданосавай на вернісажы ў Бельску

У Бельску-Падляшскім адкрываецца выстава гістарычных і традыцыйных беларускіх строяў «Строй» аўтарства Кацярыны Ваданосавай. Вернісаж адбудзецца 11 верасня ў 18-й гадзіне ў Muzeum Obojga Narodów па адрасе вуліца Міцкевіча, 45.

На мерапрыемства запрашае майстрыха і спявачка Кацярына Ваданосава:

– Гэта будзе 19 строяў маёй работы – ад 11-га стагоддзя да 19-га. Паводле археалагічных і пісьмовых крыніц. Гэта ўсё ручная работа. Строі – гэта самыя працазатратныя, гэта пярліна маёй калекцыі. Самы складаны і самы дарагі – гэта магнацкі строй сярэдзіны 17-га стагоддзя. Умоўна тры мушкіцёры, Канстанцыя Банасье, штосьці такое.

Падчас вернісажу Кацярына Ваданосава правядзе аўтарскую экскурсію, а таксама выступіць з канцэртам разам з дачкой Стэфаніяй Ваданосавай, мастачкай Аляксандрай Канафальскай і музыкам Ігарам Палынскім. Уваход на вернісаж — вольны. Арганізатары — Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку і Muzeum Obojga Narodów.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ЦБК