BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускія танцы ў Беластоку

У нядзелю ў беластоцкім хабе “Новая зямля” традыцыйна прайшоў вечар беларускіх танцаў. Удзельнікам не толькі распавялі пра “Лявоніху”, “Гапак” ды “Кракавяк”, але і навучылі іх танцаваць.

Арганізатар і дудар Мікалай Дашыневіч распавёў пра традыцыйныя беларускія танцы:

– У асноўным мы вывучаем беларускія побытавыя танцы па кнігах, якія былі запісаныя фалькларыстамі. Мы самі вучыліся ў Менску, менавіта я прыехаў з Менску, якія я ведаю, такія я і паказваю. Асноўнае, сёння напрыклад, у нас была “Полька Бабачка”, “Кракавяк”. У асноўным гэта вальсы, полькі, якія танчылі сяляне, нашыя продкі.

Трапіць на вечарыну і навучыцца традыцыйным беларускім танцам можна два разы на месяц. Мерапрыемства ладзіцца ў нядзелю.

Беларускае Радыё Рацыя