Некалькі месяцаў – столькі ў польскім горадзе Познань працуюць беларускія тэатральныя заняткі пад назвай Тэма. Яны прызначаныя як для дзяцей, так і для дарослых.

Фота ілюстрацыйнае
Гэта прастора творчага эксперыменту і развіцця, – распавяла адная з заснавальніц Валянціна Мароз:
– Акцёрскі трэнінг з творчымі заданнямі гэта і нейкія практыкаванні па сцэнічнай мове, гэта і акторскі трэнінг, гэта і невялічкія творчыя заданні, пакуль што гэта сцэнічныя эцюды. Так гэта выглядае, і на гэтую тэму мы размаўляем.
Даведацца больш інфармацыі, а таксама дазнацца пра бліжэйшыя заняткі ў межах Тэмы можна праз профіль у інстаграм @tema.teatralnyja_majsterni.
Беларускае Радыё Рацыя






