BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускія ВНУ падчас уступнай кампаніі недабралі 870 студэнтаў

Беларускія ВНУ падчас уступнай кампаніі недабралі 870 студэнтаў, паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец на пашыраным педсавеце з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.

Недабор каля 500 студэнтаў, паводле слоў кіраўніка Мінадукацыі, зафіксаваны на аграрныя спецыяльнасці, каля 120 — на спецыяльнасці інжынернага профілю. Адметна, што словы Іванца разыходзяцца з інфармацыяй, якую 7 жніўня на прэс-канферэнцыі паведаміў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч. Паводле яго слоў, ВНУ выканалі план па наборы.

У топ-5 самых запатрабаваных спецыяльнасцяў увайшлі “сусветная эканоміка”, “стаматалогія”, “праграмная інжынерыя”, “эканамічная інфарматыка”, “прыкладная інфарматыка”.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: belchemoil.by