BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларускім фэст “Грай на Каляды” адбудзецца ў Варшаве

Беларускім фэст “Грай на Каляды” адбудзецца ў Варшаве 22-га снежня. На імпрэзе выступяць гурты “Дай Дарогу!”, “Разбітае сэрца пацана”, “Atesta” і “Зьмяя”.

Працягвае суарганізатарка мерапрыемства Інэс Сянкевіч:
“Дай Дарог”  панк-рок беларускі, “Разбітае сэрца пацана” разбівае сэрцы маладых беларускіх дзяўчат сваёй трасянкай, харызмай. “Atesta” – гурт з прыгожым дзявочым вакалам, яны не так даўно выпусцілі новы кліп, які называецца “Дзьмухаўцы”, актуальны, пра эмігранцкае жыццё.  І гурт “Зьмяя” –  Зоя Сахончык – апошняя рок-князёўна Беларусі і гітарыст Уладзімір Сахончык з’яўляецца таксама гітарыстам гурта ”Нейра Дзюбель”. Таму мы можам чакаць ад іх некалькі песень ”Нейра Дзюбеля”.

Таксама на фэсце пройдзе беларускі арт-кірмаш. Падзея адбудзецца ў клубе Scena Chmielna (Nowy Swiat 27a). Беларускае Радыё Рацыя – інфармацыйны партнёр імпрэзы.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:


Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацы