Сёння, 21 чэрвеня, – дзень летняга сонцастаяння. Гэта самы доўгі дзень года. Спрадвеку беларусы святкуюць у гэты дзень Купалле: спяваюць традыцыйныя песні, скачуць праз вогнішча, плятуць вянкі, а таксама шукаюць папараць-кветку. Паводле паданняў, той, хто знойдзе яе ў купальскую ноч, будзе шчаслівым і багатым.

Сёння Купалле адзначаюць не толькі ў Беларусі, але ў розных краінах свету. Так, беларусаў Падляшша запрашаюць на Купалле на возера Белае каля Аўгустава. Вас чакаюць абрады і традыцыі, заплыў, конкурсы і прызы, вянкі, традыцыйныя стравы і напоі, папараць-кветка ды вогнішча. За сабою трэба ззяць намёты і спальнікі.
У Варшаве беларусы традыцыйна збяруцца на беразе Віслы і будуць святкаваць з 16 да 23 гадзіны.
Беларускае Радыё Рацыя