BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы адзначаюць Ноч (не)расстралянай паэзіі

Беларускія дыяспары па ўсім свеце сёння адзначаюць Ноч (не)расстралянай паэзіі. Культурныя дзеячы чытаюць вершы, выконваюць песні, ладзяць тэматычныя акцыі.

Фота з архіву Валерыі Новік

“Гэта вельмі добрая традыцыя”, – кажа беларуская вакалістка, выкладчыца па спевах, удзельніца гурта Kriwi I Leibonik Валерыя Новік.

-Гэта крута, што мы можам узгадаць імёны, якіх ніхто не ведае. Там жа вельмі шмат маладых загінула, таленавітых паэтаў, сапраўдных беларусаў, якія пісалі, якія змагаліся за Беларусь, за беларускую мову. І што мы можам зараз іх ушанаваць і чытаць іх вершы, пісаць на іх песні. У кожным горадзе, у кожнай краіне амаль што робіцца гэтая Ноч (не)расстраляных паэтаў.

Валерыя адзначае, што раней таксама выступала на Ночы (не)расстралянай паэзіі ва Уроцлаве, дзе цяпер і жыве.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя