Беларуская дыяспара Куява-Паморскага ваяводства прыняла ўдзел у Сямейным Міжкультурным пікніку ў Торуні.
Чым была прадстаўлена Беларусь на гэтым свяце распавядае адзін з арганізатараў беларускага боку:
– Быў зроблены беларускі падворак, была прадстаўленая беларуская кухня: бабка, халаднік, бліны з рознымі начынкамі, і нейкія яшчэ цікавыя стравы – не паспеў усё пакаштаваць, усё з’елі. На падворку мы рабілі беларускую выцінанку, нашая піяністка грала беларускія песні беларускіх кампазітараў. Быў прадстаўлены майстар-клас ткацтва.
Актывіст упэўнены, што на свяце адбывалася ўзаемадзеянне розных культур і нацыянальнасцяў:
– Людзей з тых дыяспараў мы ўжо ведаем з прошлага году, бо цёпла прывіталіся. Палякі цікавіліся вельмі, у часе варштатаў мы расказвалі, што адбываецца ў нашай краіне, нейкія цікавінкі. З украінцамі размаўлялі, з палякамі, з іншымі нацыянальнасцямі давялося паразмаўляць, трошкі расказаць, што ў нас адбываецца. Мы раздавалі ўлёткі ўлёткі, на якіх расказвалі пра палітвязняў і рэпрэсіі ў Беларусі.
Апроч беларусаў на свяце былі і ўкраінцы і палякі, і кітайцы, і іранцы, і армяне, і іншыя нацыянальнасці, што жывуць у Торуні. Свята ладзілася на базе Этнаграфічнага парку ў Торуні і адбывалася пры падтрымцы горада і ўладаў Куява-Паморскага ваяводства і роўных фундацыяў.
Беларускае Радыё Рацыя