У этнаграфічным музеі Торуні адбыўся «Міжкультурны пікнік» пад назвай «Мяняем традыцыі», дзе беларускі падворак стаў адной з самых яскравых пляцовак — з традыцыйнымі песнямі, рамёствамі і беларускімі прысмакамі.

Пра беларускую частку гэтага фэста распавядае Павал Юшкевіч, адзін з арганізатараў:
-Цяпер экватар нашай падзеі. Што ўдалося? Удалося, думаю, амаль усё. Адзін наш аніматар не даехаў, з відавочных недахопаў, што ў нас сёння няма варштатаў з глінай.
Па словах беларусаў, што прыйшлі на гэтае свята розных культур, беларуская частка свята ім больш за ўсё спадабалася:
-Цудоўныя спевы, такія галасы, танцы ўсе беларускія, традыцыйныя. Розныя варштаты, усё можна ручкамі сваімі зрабіць. Вельмі вясёлыя. І ўкраінцы прыходзяць, і палякі, каб паглядзець, апынуцца ў гэтых традыцыях сапраўднай беларускай культыры.
-Вельмі падабаюцца песні, танцы. Зрабіў нават адну ляльку. І падабаецца атмасфера тут.
Гэтае свята традыцый адбылося у Торуні ўжо трэці раз і яно штогод збірае ўсё больш гасцей. Паводле арганізатараў, сёлета пікнік наведалі як мясцовыя жыхары, так і турысты, што адпачываюць у Куява-Паморскім ваяводстве.
Цалкам матэрыял:











Беларускае Радыё Рацыя