BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы ствараюць у Польшчы дружыну “Крывія”

Беларускія рэканструктары, якія жывуць у Беластоку, прынялі ўдзел у вялікім фэсце па раннім Сярэднявеччы.

Пра фэст распавядае адзін з рэканструктараў Юры Браўэр:

– Гэта такі фестываль па раннім сярэднявеччы, які праводзіцца ўжо больш за 20-ць гадоў. Гэта вельмі цікавы фестываль, я б нават сказаў, што ў Беларусі аналагаў такіх няма. Гэта такая фестывальная франшыза, гэта фестываль ролевая гульня. Прыкладна 20-ць гадоў таму яны пачалі праводзіць гэтыя фестывалі.

Па словах рэканструктара, сёлета ў фэсце прыняло ўдзел трое беларусаў і ўсе яны з дружыны “Крывія”:

– Беларусаў было няшмат, нас было толькі трое, гэта былі людзі з нашай дружыны Беларуская наёмная дружына “Крывія”. Мы ўдзельнічалі ва ўсіх мерапрыемствах, якія там былі. Гэта быў штурм крэпасці, бітва ў полі, пасля гэтага было застолле для ўдзельнікаў. Гэта быў цікавы досвед.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускія рэканструктары цягам бліжэйшага месяцу пачнуць набор у клуб праз сацыяльныя сеткі, каб на будучых фэстах паспрабаваць прадставіць беларускую дружыну больш прадстаўніча.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіву Юрыя Браўэра