У ноч з 6 па 7 ліпеня паводле Грыгарыянскага календара некаторыя беларусы святкуюць Купалле.
Па Юліянскім календары яго адзначаюць у ноч з 24 на 25 чэрвеня. А тыя, хто прытрымліваецца паганскіх традыцый, – у дзень сонцастаяння. Цяпер увогуле беларусы яго могуць адзначаць і ў любы зручны для іх дзень на працягу гэтых двух тыдняў.
Пра свята Купалля распавядаюць беларусы Вільні:
– Калі святкаваць Купалле, то трэба з усім каларытам гэта рабіць, з усімі атрыбутамі. А ў Беларусі заўсёды з дзяцінства ў маім маленькім гарадку каля ракі Свіслач часта адзначалі, багатыя такія ўспаміны і настальгія. Прынамсі я не магу ездзіць на Радзіму, і неяк вось такую сувязь мець, з традыцыямі, успамінамі – дапамагае вельмі.
– Я яшчэ памятаю з дзяцінства, у бабулі на вёсцы і не толькі, але і ў пасёлку, дзе я жыла з бацькамі, яшчэ ў 80-я святкавалі Купалле. Зразумела, што гэта было не традыцыйнае Купалле, а больш такое клубнае. Але ўсё роўна, як ні дзіўна, гэтае свята перажыла ўсе рэвалюцыі, пературбацыі, войны і хай часам у вычварэнскім выглядзе, але яно дажыло да сённяшняга часу.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Купалле – гэта адно з самых вясёлых, эратычных традыцыйных беларускіх святаў, падчас якога распальваюць вогнішча, водзяць карагоды, спяваюць і танчаць, а таксама плятуць вянкі, шукаюць папараць-кветку, варожаць і, канешне, загадваюць розныя жаданні. Падчас свята гатуюць смачныя стравы – крупнік, кулагу, сыр ды іншае.
А вось так святкуюць Купалле ў Вільні на Зялёных азёрах беларусы разам з літоўцамі і прадстаўнікамі іншых нацый:
Беларускае Радыё Рацыя