Беларуская дыяспара, якая жыве ў Куява-Паморскім ваяводстве Польшчы, адзначыла Купалле. Як адбывалася сёлетняе свята, рааспавядае Вітольд, адзін з удзельнікаў мерапрыемства:
– У гэтым годзе мы вырашылі справіць Купалле на беразе Віслы, каля Торуня. З вялікім вогнішчам, з пікніком, музыкай, спевамі, танцамі ды правесці Купалле, як мае быць.
Па словах актывіста, на сёлетнім свяце было паўсотні чалавек:
– Людзей у гэтым годзе сабралася каля 40-50 чалавек. Маладыя, сем’і з дзецьмі, людзі сталага веку, рознага ўзросту. Было некалькі палякаў, сяброў нашых актывістаў. Было некалькі ўкраінцаў.
Наступным мерапрыемствам беларусаў Куява–Паморскага ваяводства будзе акцыя да гадавіны пратэстаў 2020 году.




Беларускае Радыё Рацыя