
У 2024 годзе спаўняецца 130-я гадавіна з дня нараджэння беларускага вайсковага дзеяча Язэпа Булак-Балаховіча ды 101-я гадавіна з дня яго гвалтоўнай смерці. Сябры і прыхільнікі беларускага беластоцкага клубу гістарычнай рэканструкцыі “Invictus 1863” ушанавалі памяць генерала паставіўшы знічы да помніка на месцы забойства ў Белавежскай пушчы, што на дарозе паміж Гайнаўкай і Белавежай, а таксама на яго магіле ў Белавежы.
Язэп Булак-Балаховіч (4 верасня 1894 – 11 чэрвеня 1923) – беларускі вайсковы дзеяч, афіцэр пяхоты Расейскай імператарскай арміі, палкоўнік Белай арміі, удзельнік Асобнага атрада БНР, намеснік камандзіра добраахвотніцкіх аддзелаў у складзе Войска Польскага другой Польскай Рэспублікі ў 1920 годзе. Брат Станіслава Булак-Балаховіча.






Помнік у гонар Станіслава і Язэпа Булак-Балаховічаў ды іх жаўнераў, што недалёка ад месца, дзе Язэп Булак-Балаховіч быў забіты савецкімі агентамі ў 1923 годзе. Мемарыял быў усталяваны 11 лістапада 1994 года.



Магіла генерала Язэпа Булак-Балаховіча ў Белавежы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Invictus 1863