BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы ўшаноўваюць памяць Алеся Адамовіча

Сёння, 26 студзеня, ушаноўваюць памяць пісьменніка, сцэнарыста, літаратуразнаўцы і аднаго з заснавальнікаў Беларускага ПЭНа Алеся Адамовіча.

Алесь Адамовіч
Алесь Адамовіч. Фота: bobruisk.guru

Пачынальнік беларускай дакументальнай прозы, ён надаваў найвялікшую вагу жывым сведчанням і непрыдуманаму чалавечаму болю. 

Адамовіч быў выбітнай асобай еўрапейскага маштабу, грамадскім дзеячам і адным з першых, хто публічна загаварыў пра наступствы Чарнобыльскай катастрофы. Фільм «Ідзі і глядзі» паводле яго сцэнару лічыцца адным з наймацнейшых твораў пра вайну.

Беларускае Радыё Рацыя