Тэатральная студыя “Купалінка” зладзіла ў Варшаве свята, прысвечанае Купаллю. Яно прайшло на беразе ракі Вісла. Падчас падзеі ўдзельнікі гулялі ў народныя забавы, танчылі, спявалі, вадзілі карагоды, шукалі папараць-кветку, пускалі вянкі па вадзе і скакалі праз вогнішча. Гэтым разам у імпрэзе прынялі ўдзел і ўкраінскія сябры студыі.

Уражаннямі дзеляцца стваральнікі падзеі Васіль Плешкуноў, Аляксей Бурнасенка, а таксама рэжысёрка вечарыны Вольга:
-Прыехаў да нас дзіцячы гурт “Ла-Ла Лэнд”, ён паказаў нам, што Украіна таксама жывая, што яны побач. А пры нагодзе даведаліся, што на сапраўдных беларусаў заўсёды можна разлічваць. Хочацца, каб Украіна гэта ведала.
-Я граў музыку, я навучаў людзей танцам, я весяліў людзей. Выкладаў беларускія традыцыйныя танцы пад беларускую дуду.
-Так атрымалася, што я ўжо некалькі разоў рабіў бліны тут, на Вісле. І сёння захацелася зрабіць бліны для людзей.
Імпрэза на Вісле, прысвечаная Купаллю, стала ўжо для тэатральнай студыі традыцыйнай.
Цалкам матэрыял:





Беларускае Радыё Рацыя