2 лістапада беларусы Варшавы адзначаць Дзяды – свята, прысвечанае памяці продкаў.

“Важна захоўваць нашую гісторыю”, – распавёў прадстаўнік Таварыства Беларускай Мовы Сяржук Герасімовіч:
– Калісці абавязкова трэба было схадзіць у Курапаты. А зараз з гэтым шэсцем прайсці каля помнікаў нашым славутым землякам – таму ж Міцкевічу, які свае «Дзяды» з сабой сюды прывёз, і ўсім астатнім. Гэта вельмі важна, быць разам са сваімі, разам з беларусамі, для якіх Дзяды таксама не проста нейкі пусты гук ці шэраговае свята. Шмат для каго з іх гэта тое самае, што і для мяне – значнае свята, якое паказвае нашую еднасць: не толькі тых хто жывы, але і тых, хто раней жыў.
Сёлета ў падзеі прымуць удзел Павел Латушка, ксёндз Вячаслаў Барок, Яўген Дудкін, Аліна Коўшык, Вячаслаў Сіўчык і шматлікія іншыя.
Пачатак шэсця ў 15:00. Маршрут – plac Józefa Piłsudskiego, pomnik Adama Mickiewicza, plaz Zamkowy.
Беларускае Радыё Рацыя






