
Беларусы Варшавы адзначаць Новы год 31-га снежня каля помніка Каперніку – традыцыйным месцы правядзенні акцыі. “Гэтым разам нас чакае сапраўднае свята з вялікай праграмай”, — распавялі актывісты і суарганізатары мерапрыемства Васіль Плешкуноў і Ганна Федаронак.
— Будзе ў нас і святы Мікалай, ну не Дзед Мароз, мы ж у Еўропе. Можа, яшчэ якія-небудзь персанажы. Хочацца запрасіць прадстаўнікоў нашых дэмсілаў, 23:34 па беларускім часе, каб яны нас павіншавалі.
— Будзем проста рабіць Новы год для беларусаў па нашым беларускім часе — 23:34. Плануем збірацца каля помніка Каперніка 31-га снежня а 21-й гадзіне. І плануем быць там да 23-й гадзіны.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Таксама чакаецца і забаўляльная праграма для дзяцей.
“Запрашаем кожнага далучыцца да нас!” – дадалі суарганізатары.
Беларускае Радыё Рацыя






