“Сінгл DJ Shos – MK420 — бадзёры acid-techno маніфест. Трэк нясе ў сабе ўнутраную сілу неверагоднай Марыі Калеснікавай — яе голас і флейта гучаць у кампазіцыі”, паведамляе belarusout.site.

Марыю Калеснікаву выкралі ў цэнтры Менска 3,5 гады таму. Таму дата рэлізу 7-га лютага выбрана невыпадкова. І ўжо год пра Марыю няма ніякай інфармацыі з калоніі.
«Няхай голас Марыі і Беларусі гучыць на танцпляцоўках і ў слухаўках на максімальнай гучнасці! Сінгл DJ Shos – MK420 адкрыў прэ-сэйв зборніка 13 музычных гісторый, у якіх музыкі даследуюць беларускі культурны код», — адзначае каманда Belarus Outside Sound System.
Слухаць сінгл можна па спасылцы https://belarusout.site.