BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы збіраюць подпісы за ўсталяванне помніка Сыракомлю

Неабыякавыя грамадзяне стварылі петыцыю, адрасаваную Наваградскаму райвыканкаму, з прапановай усталяваць у горадзе помнік Уладзіславу Сыракомлю, паведамляе “Суполка беларускіх пісьменнікаў”.

Уладзіслаў Сыракомля (1823–1862, сапраўднае прозвішча Кандратовіч) — выдатны беларускі паэт, краязнавец, гісторык літаратуры і перакладчык. 15 верасня спаўняецца роўна 162 гады з дня смерці Уладзіслава Сыракомлі і менавіта з гэтай нагоды варта было б нарэшце належным чынам ушанаваць памяць паэты ў горадзе Наваградку, дзе ён жыў і працаваў.

Подпісы збіраюцца пад адкрытай петыцыяй на сайце e-petitions.by.

Летась споўнілася 200 гадоў з дня нараджэння “лірніка вясковага”.