BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Беласточчына – малая бацькаўшчына» – новая праграма на Беларускім Радыё Рацыя

«Беласточчына – малая бацькаўшчына» – гэта назва новай праграмы і падкасту на Беларускім Радыё Рацыя.

У сучаснай Польшчы, паводле закону, пражывае дзевяць нацыянальных меншасцяў. А гэта немцы, чэхі, славакі, украінцы, беларусы, літоўцы, расейцы, армяне, яўрэі і чатыры этнічныя меншасці: караімы, лэмкі, татары, цыганы. Да таго ёсць рэгіянальная мова – кашубская (заходнеславянская моўная група). І ад пару гадоў сілезцы (ślązaki) дабіваюцца, каб прызналі іх таксама нацыянальнай меншасцю і прызналі іхную мову (таксама заходнеславянская група).

У нашай новай праграме менавіта і будзем гаварыць пра беларускую нацыянальную меншасць у Польшчы. У сучаснай Польшчы, хаця не абыдзецца і без гістарычных кантэкстаў ХІХ і асабліва пачатку ХХ стагоддзяў.

Гэта будзе шэраг інтэрв’ю з дзеячамі і стваральнікамі беларускай культуры, песні, традыцыі, літаратуры ці асветы.

Будзем размаўляць з гісторыкамі, публіцыстамі і дзеячамі. Будзем гаварыць пра беларускую мову і яе дыялекты. Мала таго, будзем у праграме гаварыць менавіта і на дыялекце, або як некаторыя кажуць «падляшская, беларускай мова» .

Праграму рыхтуюць Юрка Ляшчынскі і Міхал Андрасюк. Яе прэм’ра ў кожны аўторак і чацвер у 20.30 паводле польскага часу.

14.11 – госцем праграмы «Беласточчына – малая бацькаўшчына» будзе Славамір Іванюк, гісторык-архівіст, намеснік старшыні Беларускага Саюза ў Польшчы. Запрашае Юрка Ляшчынскі. Пачатак а 20.30.

Беларускае Радыё Рацыя