BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беластоцкая галерэя «Маршанд» пачала свой новы мастацкі год

Беластоцкая галерэя «Маршанд» пачала свой новы мастацкі год. Ужо запланаваны шэраг выставаў і не толькі ў Беластоку, а таксама трэці пленэр у Белавежы.

Кажа кіраўнік галерэі Януш Жабюк:

– Плануем у першым паўгоддзі некалькі індывідуальных выставаў, будзем мець і калектыўныя выставы. У першым паўгоддзі будзем працаваць і над наступным нумарам нашага часопіса «Маршанд», які выйдзе на пачатку ліпеня, у адзін час з калектыўнай выставай, якая збярэ разам мастакоў, што аб’яднаныя вакол галерэі «Маршанд». Думаем, што гэты год будзе не горшы, а нават лепшы для нас.

Бліжэйшая выстава ў галерэі «Маршанд» адкрыецца 27 лютага а 18-й гадзіне. Гэта будзе перадаўкцыённая калектыўная выстава мастакоў Падляшша.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя