BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беластоцкая галерэя PIK — важны цэнтр культуры ваяводства

Тут адбываюцца выставы, майстар-класы, сустрэчы з мастакамі і іншыя культурніцкія імпрэзы. Гэтымі дня тут праходзіць выстава мастачкі з Варшавы Ёланты Галонзкі, — кажа кіраўнік галерэі Адам Слефарскі.

Гэтая галерэя належыць Падляшскаму інстытуту культуры. Штомесяц мы змяняем выставы. Цяпер прадстаўлена выстава мастачкі Ёланты Галонзкі з Варшавы, якая звязана з Падляшшам. Штогод яна прыязджае на падляшскія пленэры. Яна ўваходзіць у творчую групу Bohemia, якую я курырую. І цяпер, так бы мовіць, яна вырасла да персанальнай выставы. Запрашаем усіх да нас!

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Падляшскі інстытут культуры ў Беластоку шмат гадоў супрацоўнічае з мастакамі, народнымі творцамі і майстрамі не толькі з Падляшскага ваяводства, але таксама з Польшчы і з-за мяжы. Галерэя PIK як раз і з’яўляецца той пляцоўкай, на якой можна пазнаёміцца з дасягненні гэтых творцаў.

Беларускае Радыё Рацыя