BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беластоцкаму музычнаму клубу патрабуецца фінансавая дапамога

“Нам неабходныя сродкі, каб перажыць лета”, – распавёў заснавальнік ініцыятывы Антон Сіроцін.

-Лета – гэта вельмі цяжкі для маленькіх незалежных клубаў перыяд. А мы яшчэ не паспелі за першы год стаць на ногі, па-першае. А па-другое, мы ніколі не ставілі перад сабой камерцыйных мэтаў. Культура заўсёды была на першым месцы, а камерцыя – як прыйдзецца. Грошы пойдуць, каб сплаціць арэнду за летнія месяцы. Калі нешта застанецца, каб зрабіць святло, каб аздобіць клуб.


Як распавёў Антон, за мінулы год у клубе адбылося звыш 50 жывых выступаў, у імпрэзах прынялі ўдзел больш як 10 розных краін. На прасторы адбываліся не толькі канцэрты, але і спектаклі і вечарыны.

Падтрымаць пляцоўку можна праз:
– Patreon: patreon.com/Belmuzclub
– BuyMeACoffee: buymeacoffee.com/bmc_bialystok
–  рахунак:

[PL] 35 1020 1332 0000 1102 1519 3111

[EU] 15 1020 1332 0000 1102 1519 8903

[USD] 79 1020 1332 0000 1302 1519 8914

(skladka docelowa)

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя