BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беластоцкі асяродак культуры адзначае 50-годдзе дзейнасці

Музыка, мастацтва, кіно і гісторыя — усё гэта ў праграме святкавання 50-годдзя Беластоцкага асяродка культуры (ВОК).

Фота: ВОК

Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі падчас прэс-канферэнцыі запрасіў усіх гараджан і гасцей на святочны канцэрт, які адбудзецца 8 жніўня ў цэнтры горада. У ім возьмуць удзел вядомыя выканаўцы, звязаныя з Беластокам і BОКам:

-Кульмінацыяй гэтых урачыстасцяў стане канцэрт на рынку Касцюшкі, які адбудзецца ў пятніцу 8 жніўня а 20-й гадзіне.

На сцэне выступяць Kaja, Януш Ласкоўскі, Karolina Cicha, Jarmo ды іншыя. Музычны склад прадставіць кампазітар Марэк Кубік разам з Qubik Orchestrą. Культурныя падзеі працягнуцца ў Цэнтры імя Людвіка Заменгофа.

Дырэктар BОК Мартына Фаўстына Занеўска адзначыла, што ўстанова — гэта не проста будынак, а жывы арганізм, «культурнае сэрца горада»:

-Беластоцкі асяродак культуры – гэта месца, якое выхавала шмат удзельнікаў культурнага жыцця нашага горада.

У суботу 9-га жніўня наведвальнікі змогуць убачыць выставы, паўдзельнічаць у дзіцячых занятках, а таксама паслухаць радыёрэпартаж пра гісторыю BОК і паглядзець фільм «Perfect Days» Віма Вендэрса. Усе падзеі — бясплатныя.

Праграма тут: https://bok.bialystok.pl/wydarzenie/50-lat-bialostockiego-osrodka-kultury/.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя