BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беластоцкі музычны клуб адкрывае новы сезон

У Беластоку распачынаецца новы сезон у мясцовым музычным клубе, дзе беларускія артысты і гурты будуць прадстаўляць сваю музыку.

Антон Сіроцін

Кіраўнік клуба Антон Сіроцін распавядае, што сёлета акцэнт будзе зроблены на разнастайнасць жанраў — ад фолку і індзі-року да электроннай музыкі і джазу.

Сярод галоўных падзей сезона — выступы вядомых беларускіх гуртоў, прэзентацыі новых альбомаў і эксперыментальныя музычныя вечары.

– 6 лютага ў клубе Balance будзе граць гурт Kurwadziki, у паўакустыцы будуць граць Dzieciuki і яшчэ такі сайт-праект фронтмена каманды Dzieciuki “Дзядзенькі” гурт RASTATE. Потым 20 лютага будзе канцэрт Каці Ваданосавай. Таксама ў Balance. Потым будзем адзначаць Дзень Святога Патрыка.

Даты і праграма ўсіх канцэртаў будуць апублікаваныя на афіцыйныных сацыяльных сетках Беластоцкага музычнага клуба.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя